МОСТ

Можам стаць талерантнымі

             

М – можам

 

С – стаць

Т – талерантнымі

 

Свет немагчыма адразу зрабіць

такім, як хочаш, але можна

да гэтага свету прыстасавацца

 

    Вітаем вас, шаноўнае спадарства, на старонках  сайту ЦКРАіР, так бы мовіць – рупара нашых агульных поспехаў і праблем. Штомесяц цэнтр карэкцыйнай рэабілітацыі і развіцця дзяцей будзе знаёміць вас з момантамі свайго жыцця.    Паколькі наша рубрыка называецца “Мост”, мы будзем імкнуцца перакінуць кладачку ад нас да неабыякавых людзей, да грамадства, каб уключыцца ў вірлівую раку агульнага жыццця. Мы  адкрыты да размовы, гатовы да дыялогу, нават да дэбатаў і будзем рады зваротнай сувязі. Свае думкі, нататкі, рэмаркі і прапановы вы можаце агучыць, напісаўшы нам на электронную пошту.  Будзем рады кожнаму каментару. Ітак, наперад – да знаёмства!

 

Супярэчнасці сучаснасці:

Мы ўпітваем ролі з дзяцінства,

 яны так шчыльна сядзяць у нашай галаве,

так аддрукоўваюцца,

што ніхто ад гэтага не пазбавіцца ніколі.

Да некаторых дэталяў

не дойдзе і рэфлексія,

 мы - ёсць набор стэрэатыпаў

 

    Напачатку крышачку лікбезу, без яго ніяк, прабачце. Топ-7 крокаў па шляху да інклюзіўнасці і пераадольвання стэрыатыпаў.

    Якую карцінку вы ўяўляеце сабе, калі чуеце слова «інвалід»?

  1. Хутчэй за ўсё – чалавека ў інваліднай калясцы. Але інваліднасць - гэта такая рэч, якая можа быць рознай, у тым ліку і нябачнай. Яна звязана з асаблівасцямі працы цела і мозгу. Чалавек можа быць геніяльным фізікам (як прыклад - Сцівен Хокінг), але пры гэтым для перамяшчэння яму патрэбна інвалідная каляска.
  2. Часам можна пачуць выраз «чалавек з абмежаванымі магчымасцямі». Але з неабмежаванымі магчымасцямі людзей няма. Таму цяпер прынята казаць «чалавек з такімсці захворваннем або інваліднасцю».
  3. Хвароба - гэта тое, што прычыняе пакуты. Хваробамі займаюцца лекары. Інваліднасць – гэта юрыдычнае і сацыяльнае паняцце, якое азначае, што чалавеку патрэбен даступны асяродак.
  4. Некаторыя віды хвароб не могуць лічыцца інваліднасцю, а некаторыя віды інваліднасці - хваробамі. Хвароба характарызуе медыцынскі стан здароўя чалавека, а інваліднасць - тое, наколькі грамадства разлічана на такіх, як ён.
  5. Інваліднасць - гэта не толькі медыцынскае паняцце. Калі грамадства ўладкавана зручным для ўсіх чынам, то людзі з інваліднасцю жывуць звычайным жыццём:
  • гэта агульныя школы для дзяцей з рознымі асаблівасцямі або парушэннямі здароўя;
  • гэта зручныя з'езды і пандусы для калясак;
  • дубліраванне інфармацыі для глухіх і невідушчых людзей;
  • а яшчэ гэта ў выніку спатрэбіцца ўсім: пажылым людзям, бацькам з дзіцячай каляскай, здароваму даросламу чалавеку, які зламаў нагу.
  1. Гэта і ёсць інклюзія - грамадства, якое зручна для ўсіх у любых станах.
  2. Галоўнае, што мы павінны зразумець пра інклюзію:
  • Інваліднасць з'яўляецца сацыяльнай праблемай.
  • Чалавек можа быць ахвярай сацыяльных забабонаў.
  • Грамадства нясе адказнасць за ліквідацыю бар'ераў.

 

Г.В.Гладкая

педагог сацыяльны

свернуть
Меню раздела