Інваліднасць: што можна і што “табу”

Важна не толькі тое, пра што вы кажаце, але і як. З тэмай інваліднвсці да працы ў ЦКРАіР я сутыкалася хіба што эпізадычна. Скажу шчыра: яна мяне пужала, і справа была не толькі ў складанасці праблем, якія яна ахоплівае. Было ніякавата нават фізічна знаходзіцца і працаваць з людзьмі, не такімі, як ты, страшна зрабіць ці сказаць нешта не так. Прайшоў час, і можна ўжо даць некалькі парад з нагоды вопыту.

Парада першая – забудзьце слова "інвалід". На жаль, гэты тэрмін усё яшчэ замацавны ў беларускім заканадаўстве.  У большасці выпадкаў менавіта ён найчасцей выкарыстоўваецца нават сярод саміх людзей з асаблівасцямі. Так, у выніку, прасцей і карацей – хоць гэта важныя складнікі для ўспрымання тэксту. Але сітуацыя, калі спачатку гаворыцца пра асблівасці чалавека, і толькі потым пра яго самога, не спрыяе павазе правоў асобы, ці не так? Таму спачатку – чалавек, а потым – яго інваліднасць.

Парада другая -"спакойна і аб'ектыўна", таму што драматызацыя тэмы інваліднасці недапушчальная. Так, такім чынам можна выклікаць слязу ў акляючых людзей, але ці дапаможа гэта чалавеку з асаблівасцямі? А якія ўстаноўкі ён ці яго бацькі замацуюць ў грамадскай думцы – аб тым, што людзі з інваліднасцю – раўнапраўныя члены грамадства, або ж аб тым, што яны бездапаможныя, несамастойныя і маюць патрэбу ў жалю і апецы?

Парада трэцяя, кажучы аб інваліднасці, імкніцеся ссоўваць фокус з сацыяльна-медыцынскіх аспектаў на грамадска-прававыя. Паверце,  грамадства ўжо сытае па горла гісторыямі аб несправядлівасці і кандовай сістэме сацыяльнай абароны, і слязлівымі тэкстамі яе не змяніць. Але чаму б, не расказаць і пра дасягненні людзей з інваліднасцю? Многія з іх паспяховыя ў сям’і, на працы, у грамадскім жыцці, маюць цікавыя хобі. Такія гісторыі натхняюць і расплюшчваюць вочы на існуючыя праблемы і магчымасці, якія стаяць за іх вырашэннем. Акрамя таго, яны фарміруюць раўнапраўнае стаўленне да людзей з асаблівасцямі.

Парада чацвёртая, варта памятаць, што тэма інваліднасці шырокая. Старайцеся разбівць стэрэатыпы аб тым, што яна датычыцца толькі людзей, якія перамяшчаюцца на калясках, і асноўнай яе праблемай з’яўляецца безбар’ернае асяроддзе. Існуе маса не менш важных аспектаў, якім чамусьці надаецца менш увагі: інклюзія, працаўладкаванне людзей з інваліднасцю, інтэрнаты, праблемы людзей з ментальным расстройствамі, аслабленым слыхам і зрокам.

Для  мяне самае складанае ў гэтай тэме – знайсці падыход да людзей і, асабліва, дзяцей з асаблівасцямі. Бо я не ведаю, што яны адчуваюць і як успрымаюць гэты свет. Таму выпрацавала для сябе два асноўныя правілы: быць сумленнай і не саромецца пытацца. “Дарогу здужае ідучы”.

Педагог сацыяльны Г.В.Гладкая.