28 кастрычніка – Сусветны дзень дамашняга печыва

28.10.2022

У чым жа хітрасць? Усё вельмі проста: наша штодзённае жыццё - як доўгая стужка - цягнецца і цягнецца. Калі ўвесь час прытрымлівацца гэтай стужкі, вельмі хутка знікаюць з галавы вар’яцкія думкі, арганізм становіцца такі павольны на ўздым, і вас накрывае ніякаваты настрой. Таму што нічога не адбываецца. Усё як заўсёды, кожную раніцу. Адзін і той жа маршрут, адны і тыя  ж людзі, аднолькавыя дзеянні… Дзень Сурка, словам.

Знаходзячыся ў гэтым шэрым стане, вельмі лёгка забыцца, што бывае і па-другому. Але! Мы ж самі сабе гаспадары, праўда! Хіба цяжка зрабіць нешта незвычайнае, што можа быць даўно хочацца, але гэтак жа даўно адкладваецца? Калі вам захочацца чагосьці незвычайнага – паглядзіце, які сёння дзень.  Можа, вы яго даўным даўно чакалі, а ён узяў і наступіў?

А зараз - крышачку казачнага нам усім настрою.                      

Дзікае печыва пасецца ў гарах і далінах вялікай краіны Кандытара! П’е з малочных рэк, адпачывае на кісялёвых берагах і аб’ядае парасткі шакаладных дрэў. Характар у дзікага печыва няпросты – вакол столькі ўсяго салодкага, што ў любы момант можна рассіропіцца ці зацукарыцца.  Але з другога боку – у кожным печыве столькі ўсяго добрага! Салодкасць, пяшчота, задорны хруст і проста нагода для невялічкага перадыху. Да  таго ж печыва вельмі пазітыўна і ахвотна цягнецца да людзей. Асабліва лёгка прывабіць яго да сябе з дапамогай кубачка гарбаты, кавы ці малака! У гэты дзень вы проста абавязаны прыручыць і адамашніць хаця б адну пячэнінку!

З гэтай нагоды навучэнцы ЦКРАіР з поспехам прайшлі ўсе выпрабаванні “Печыва-квэсту”, пераадолелі нялёгкі шлях перашкод, дабраліся да краіны Кандытара, знайшлі і прыручылі сваю пячэньку. Вітаем і віншуем! Жадаем усім пяшчоты ад маленькіх прыемнасцяў!

Меню раздела