День экологических знаний

13.04.2023

Важкасць экалогіі немагчыма пераацаніць. Толькі клопат аб акаляючым асяроддзі дазволіць чалавецтву захаваць планету прыдатнай да жыцця, і гэта ўдвая актуальна ў наш час, бо Зямля і так значна пацярпела ад нашай празмернай актыўнай дзейнасці. Экалагічныя праблемы узрастаюць з кожным годам – гэта факт, і нават заўзятыя   арганізацыі на сёння не маюць значнага поспеху. Нам застаецца толькі спадзявацца, што мы здолеем захаваць сваю будучыню.

А зараз вашай ўвазе топ-10 цікавосткаў пра сучасную экалогію:

  1. Прыбіранне апалай лістоты ўвосень шкодзіць, а не дапамагае прыродзе. У ёй жывуць дробныя жывёлы, а шчыльны пласт лісця абараняе глебу і карані дрэў ад пераахаладжэння.
  2. Коткі, як мяркуюць амерыканскія навукоўцы, уяўляюць сур'ёзную пагрозу для экасістэмы планеты. Даследнікі ўскладаюць на іх адказнасць за знішчэнне, як мінімум, 30 відаў жывёл - толькі ў ЗША яны штогод забіваюць да 20 млрд млекакормячых і каля 4 млрд птушак. Часцей за ўсё коткі наносяць шкоду прыроднаму балансу ў тых месцах, дзе гістарычна яны не жылі, а былі завезены людзьмі.
  3. На поўначы Ціхага акіяна дрэйфуе Вялікая ціхаакіянскае смеццевая пляма, якую яшчэ называюць Усходнім смеццевым кантынентам. Наваяўлены кантынент складаецца прыкладна са 100 млн тон.
  4.  Велізарную шкоду сусветнай экалогіі наносіць вырубка лясоў. Кожны год знішчаецца ў 10-11 разоў больш дрэў, чым вырастае новых.
  5. Пясок - самы здабываемы прыродны рэсурс: штогод у свеце здабываюць больш за 50 млрд тон пяску, у першую чаргу, дзеля шкла і бетону. Навукоўцы разлічылі, што да 2050 года пясок, прыдатны для вытворчасці, на планеце скончыцца.
  6. Самы распаўсюджаны від адходаў, якія вырабляюцца чалавецтвам - недакуркі (каля 4.5 трлн недакуркаў у год). Цыгарэтныя недакуркі раскладаюцца біялагічным спосабам 12 гадоў; алюмініевыя банкі - 200-500 гадоў; падгузнікі і гігіенічныя пракладкі - 500-800 гадоў; пенапласт - 5000 гадоў; шкляныя бутэлькі - 1 000 000 гадоў.
  7. Горад з самым забруджаным паветрам у свеце - Дэлі, сталіца Індыі.                            
  1. Кампанія Nike больш за 20 гадоў таму адкрыла ў розных краінах свету пункты прыёму старых красовак, якія затым адпраўляюцца на перапрацоўку. Здробненыя гумовыя падэшвы паношанага абутку ператвараюцца ў бегавыя дарожкі, тканіну пераштвараюць у пакрыццё для баскетбольных пляцовак, а сярэдняя частка з пенаматэрыялу становіцца пакрыццём для тэнісных кортаў.

 

  1. У турэцкіх гарадах ёсць незвычайныя вендынгавыя аўтаматы для збору пластыка. Калі чалавек устаўляе пластыкавую бутэльку ў адтуліну зверху аўтамата, з ніжняга адсека падаецца корм для бяздомных жывёл. Даходы ад перапрацоўкі сабранага пластыка пакрываюць выдаткі на корм.
  2. Самыя заўзятыя барацьбіты за экалогію жывуць у Скандынавіі, на поўначы Еўропы. Ва ўсіх дзяржавах тут даўно ўжо рэалізаваны раздзельны збор смецця і яго наступная перапрацоўка. А Швецыя наогул прымае смецце з іншых краін, бо яго перапрацоўка даўно ўбудавана ў шведскую эканоміку і прамысловасць - рэсурсы выкарыстоўваюцца паўторна. Пры гэтым Швецыі за гэта яшчэ і плацяць.

Шаноўныя чытачы, давайце далучацца да экалагічных заўзятараў! Вашай ўвазе прапаноўваецца гульня, як правільна сартаваць смецце. Вучыцеся самі і навучыце сваіх дзетак, калі ласка!

Падрыхтуйце 4 лісты каляровага кардону зялёнага, жоўтага, сіняга і шэрага колеру, з адпаведнымі подпісамі “Папера”, “Пластык”, “Шкло”, “Іншае”.  Раздрукуйце карткі з назвай і фота адходаў (спіс ніжэй) або падбярыце для нагляднасці некаторыя з іх. Паказваючы карткі з выявай смецця, папрасіце ўдзельнікаў гульні адказаць, у які кантэйнер выкідваць смецце.

ПАПЕРА

ПЛАСТЫК

ШКЛО

ІНШАЕ

кардон

бутэлькі ад напояў, малака, гелеў, шампуняў,

тара ад мыйных і чысцяшчых сродкаў

бутэлькі ад напояў

сапсаваныя прадукты

пісчая папера

поліэтыленавыя пакеты

слоікі ад прадуктаў харчавання

смецце

глянцавыя часопісы

тканыя пластыкавыя торбы

шклянкі ад лекаў (крышкі – у пластык)

рэшткі фарфоравага, керамічнага посуду

сшыткі, кнігі, календары, нататнікі

пластыкавы посуд

 

адзенне і абутак

кардонная ўпакоўка

 

 

 

забаронена

 (ідзе ў іншае)

забаронена

 (ідзе ў іншае)

забаронена

 (ідзе ў іншае)

забаронена

шпалеры

цюбікі ад зубной пасты

ваконнае і мэблевае шкло

лямпачкі

тэтрапакі

упакоўка ад чыпсаў

лямпачкі

 

абгорткі ад цукерак, чэкі

зубныя шчоткі

люстэркі

 

папяровыя

шклянкі

упакоўка ад маянэзу, вяршкоў, малака, кефіру

крышталь

 

брудная альбо мокрая папера

 

 

 

адпрацаваныя батарэйкі

адпрацаваныя батарэйкі

адпрацаваныя батарэйкі

адпрацаваныя батарэйкі

электронныя электрычныя прыборы

 

 

электронныя электрычныя прыборы

 

электронныя электрычныя прыборы

 

электронныя электрычныя прыборы

 

 

Педагог сацыяльны  Гладкая Г.В.

Меню раздела